Жыццё раёна

Общество

Штогод 15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы ўшаноўваем сваіх суайчыннікаў, якія ў розныя гістарычныя перыяды прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях за межамі Радзімы, дапамагаючы дружалюбным народам у іх барацьбе за свабоду і пабудову справядлівага грамадства.

Мы схіляем галаву перад мужнасцю тысяч землякоў, якія, апынуўшыся ў гарачых кропках, з гонарам і годнасцю сустрэлі выпаўшыя на іх долю цяжкія выпрабаванні. Яшчэ цяжэй прыйшлося тым, хто праз многія гады пранёс у сэрцы боль пасля страты сына, мужа, бацькі, брата, што загінулі ў агні тых крывавых канфліктаў. Кожны з нас у поўнай меры падзяляе гэты смутак.

Сёння органы ўлады сумесна з патрыятычнымі арганізацыямі робяць усё магчымае, каб воіны-інтэрнацыяналісты і іх сем’і ўвесь час адчувалі падтрымку дзяржавы. Ім аказваецца дапамога ў лячэнні, рэабілітацыі, працаўладкаванні, рашэнні жыллёвых і іншых праблем.

Грамадства глыбока ўдзячна прайшоўшым вайну байцам за тое, што ў іх сэрцах назаўсёды засталіся высокія пачуцці таварыства, узаемадапамогі, адданасці воінскай прысязе і любові да Радзімы. Валодаючы гэтымі якасцямі, яны ўносяць свой уклад у развіццё краіны і роднага краю. Асабліва важна, што іх стойкі характар і цвёрдая грамадзянская пазіцыя – лепшы прыклад для маладога пакалення.

Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, сілы духу, аптымізму, упэўненасці ў сабе, здароўя і сямейнага дабрабыту.

С. Б. ШАПІРА,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

 

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Мы аддаём даніну глыбокай павагі жыхарам раёна, якія ў розныя гады выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і выказванне глыбокай удзячнасці і падзякі тым, хто вярнуўся дамоў, хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак. Мы вечна будзем помніць пра тых, хто загінуў, і з павагай схіляць галовы перад тымі, хто ў зусім маладым узросце стаў з гонарам насіць высокае званне – ветэран. Нізкі зямны паклон суайчыннікам, у якіх вайна адабрала блізкіх ім людзей.

Ад усёй душы жадаем воінам-інтэрнацыяналістам, іх родным і блізкім здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і мірнага неба над нашай Беларуссю.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий