Грамадскія арганізацыі

Общество

У нашым раёне пражываюць 56 воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Райвыканкамам аказана матэрыяльная дапамога маці загінуўшых салдат Яніне Юльянаўне Падрэз з вёскі Багданава і Алімпіядзе Уладзіміраўне Мазура з вёскі Ратынцы, а таксама воіну-інтэрнацыяналісту Віктару Уладзіміравічу Нагорскаму з г. п. Івянец.

14 лютага РА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” сумесна з райваенкаматам, воінскай часцю, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам адукацыі, спорту і турызму запланаваны наступныя мерапрыемствы:

10.00 – сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў (актавая зала райвыканкама);

11.30 –  урачыстыя мітынгі ў Багданаўскай, Ракаўскай і Гародзькаўскай школах;

12.00 – ускладанне вянкоў на магілах загінуўшых воінаў у вёсках Багданава, Ракаў, Гародзькі.

Саветам раённай арганізацыі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прадрыемствы раёна накіраваны тэлефанаграмы з хадайніцтвам аб прадастаўленні воінам-інтэрнацыяналістам 14 лютага выхаднога дня.

На фота: Старшыні РА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Рыгору Мікалаевічу Русакевічу і воіну-інтэрнацыяналісту Сяргею Міхайлавічу Пермякову, які працуе вадзіцелем у Валожынскім філіяле ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, ёсць што ўспомніць, абмяркоўваючы традыцыйную сустрэчу “афганцаў”.

Фота і тэкст Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий