Унітарнае прадпрыемства «Мантажбудкамплект-Профіль»

Общество

Унітарнае прадпрыемства з валожынскай прапіскай “Мантажбудкамплект-Профіль” ужо пятнаццаць гадоў на рынку. Іх пластыкавыя вокны і дзверы можна сустрэць па ўсёй Беларусі, у будынках самых розных прызначэнняў: цэрквы, школы, жылыя дамы. Самым складаным і адказным аб’ектам аказалася былая Нацыянальная бібліятэка імя Леніна па вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску, дзе ім даручылі афармленне фасада. Нашым майстрам давялося нават за дапамогай да сваіх калег у Германіі звярнуцца, каб захаваць у поўнай меры архітэктурны стыль будынка.

Акрамя ПВХ-вытворчасці, тут займаюцца выпускам разнастайных металаканструкцый  з чорных металаў і алюмініевых рам.

Зборшчыкі вырабаў з пластмасы Іван ІОДА, Ігар КАЧЫНСКІ і Валерый КІСЛІЦКІ за змену вырабляюць да трыццаці аконных адзінак. Для іх даўно няма ў прафесіі ніякіх сакрэтаў, ведаюць усе тонкасці сваёй справы, ахвотна перадаюць вопыт навічкам.

А пачатак поспеху вытворчасці закладваўся ў 1999 годзе, калі цяперашні кіраўнік прадпрыемства С. В. Дрозд і яго намеснік С. А. Сергіевіч  паставілі задачу асвоіць выпуск айчынных вырабаў з ПВХ, якія былі б не горш за імпартныя. Веды і практычныя навыкі яны пераймалі ў Польшчы, знаёміліся з дасягненнямі гэтай галіны ў іншых краінах. Сёння ў канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі на УП “Мантажбудкамплект-Профіль” упэўнены.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий