Аддзячылi за працу…

Официально

На Валожыншчыне актыўна развіваецца агратурызм. На пачатак 2015 года на тэрыторыі раёна дзейнічаюць 33 аграсядзібы. Летась паслугамі агратурызму скарысталіся 13481 чалавек, з іх 1633 – грамадзяне замежных краін. Агульная сума прыбытку ад паслуг у гэтай сферы склала 3,3 міліярда рублёў.

Аграсядзібы “Ганка”, “Раўнавага”, “Свет пчол”, “Коні-поні”, “За масточкам”, “Налібоцкія васількі” могуць служыць прыкладам для іншых.

Гаспадары аграсядзіб “За масточкам” і “Налібоцкія васількі” ўнеслі вялікі ўклад у стварэнне і распрацоўку веласіпеднага маршруту “Па Валожынскіх гасцінцах”. Прадстаўнікі гэтай сферы ўзаемадзейнічаюць з установамі культурнай і сацыяльнай сфер, прымаюць удзел у турыстычных выставах, акцыях, «Днях адкрытых дзвярэй», семінарах.  Усё гэта дазваляе прыцягнуць у раён большую колькасць турыстаў, стварыць камфортныя ўмовы для азнаямлення з гістарычным і прыродным патэнцыялам, а значыць, прапанаваць больш якасны турыстычны прадукт.

У раёне створаны і працуе каардынацыйны савет па турызму, грамадскі савет па аграэкатурызму, інфармацыйны цэнтр па ўстойлівым развіцці аграэкатурызму і сельскаму прадпрымальніцтву Валожынскага раёна. Утворана рабочая група па пытаннях крэдытавання і аказання метадычнай дапамогі суб’ектам агратурызму.

На выніковым пасяджэнні савета аддзела адукацыі, спорту і турызму граматамі аддзела былі ўзнагароджаны гаспадары аграсядзіб, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё агратурызму ў раёне.

На фота: Гаспадары аграсядзіб “За масточкам” Дзмітрый Наканечны, “Коні-поні” Аляксандр Сталярскі, “Раўнавага” Ларыса Мытнік, “Ганка” Анатоль Ганец, якія былі ўзнагароджаны граматамі, разам з намеснікам начальніка аддзела па спорту і турызму Валянцінай Башаркевіч.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий