Жыццё раёна

Общество

Ніхто не стане аспрэчваць сцвярджэнне, што медыцынскі, абслугоўваючы персанал павінен працаваць, а жыхары раёна павінны праходзіць курс лячэння толькі ў камфортных умовах. З гэтай прычыны і вядзецца рамонт тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ.

Летась паспяхова завершаны рамонт на чацвёртым паверсе, а сёлета абнаўляецца пяты паверх названага корпуса. У мінулым годзе за шэсць месяцаў тут было асвоена больш за 800 мільёнаў рублёў.  Як і летась, так і сёлета, вырашылі адмовіцца ад паслуг падрадных будаўнічых арганізацый і справіцца з заданнем гаспадарчым спосабам. Аб’ём работ унушальны, фінансавыя ж затраты ідэнтычныя леташнім. Ужо завершана работа на 70 працэнтаў ад запланаванага. Праведзена тынкоўка, шпакляванне сцен, столі, на значнай плошчы пакладзена плітка. Яна прымяняецца не толькі ў прасторным калідоры, але і ў рэжымных кабінетах. Керамінаўскай прадукцыяй аздабляюцца падлога і сцены. Праектам прадугледжана і замена электраправодкі, устаноўка энерагазберагальных святлодыёдных лямпачак.

Прафесіянальна валодае ўкладкай пліткі Андрэй Мікалаевіч ЦАЮН
Прафесіянальна валодае ўкладкай пліткі Андрэй Мікалаевіч ЦАЮН

У складзе рамонтнай брыгады 12 чалавек. Аформлены яны па дагаворы. Сістэма аплаты працы прымушае працаваць якасна і аператыўна. Калектыў ужо досыць згуртаваны, бо гэтай камандай летась рамантавалі чацвёрты паверх тэрапеўтычнага корпуса. Тады справіліся з заданнем за паўгода, ды і цяпер стараюцца значна скараціць прагнозныя тэрміны. Сёння ўсе намаганні скіраваны на тое, каб абноўленыя камфортныя палаты і кабінеты як мага хутчэй прынялі пацыентаў. Кіруе рамонтнымі работамі інжынер П. І. Пятровіч. Са штодзённых планёрак пачынаецца на рамонтным аб’екце і рабочы дзень адміністрацыі райбальніцы.

 

Ірына ПАШКЕВІЧ

ФотаСяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий