Усё для пацыентаў

Официально

Мяняюцца ў свеце хутчэй за ўсё IT і медыцынскія тэхналогіі. Таму нават самы дасведчаны ўрач не перастае вучыцца і ўдасканальвацца, напрыклад, асвойваючы новае абсталяванне.

Летась у райпаліклініцы з’явілася сучасная відэаэндаскапічная стойка коштам каля 320 мільёнаў рублёў, якая, выводзячы на дысплей высакаякасны лічбавы малюнак, стварае максімальна зручныя ўмовы для правядзення эндаскапічных працэдур.

Сярод тэхналагічных новаўвядзенняў – камп’ютарная лакальная сетка, якая дазволіла ўстанавіць сувязь у рэжыме он-лайн паміж усімі медкабінетамі паліклінікі, аператыўна абменьвацца інфармацыяй, скараціўшы колькасць запісаў у медкартках пацыентаў.

На здымку: старшая медсястра Наталія Васільеўна ПРАКОПЧЫК, медсястра працэдурнага кабінета дзённага стацыянара Ірына Уладзіміраўна ТРУХОЎСКАЯ, загадчык паліклінікі Павел Алегавіч ГАНЧАР, медсястра стаматалагічнага аддзялення Наталля Валянцінаўна ЗАГОРСКАЯ.

Тэкст і фота

Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *