Працоўныя здабыткі

Общество

Флагманам сярод вытворчых калектываў раёна заслужана называюць Валожынскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» (дырэктар – Міхаіл Ігнатавіч Радына). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, паслуг на гэтым прадпрыемстве летась вырасла на 94%да ўзроўню 2013 года і склала 17206 мільёнаў рублёў. Продаж пелетаў з саломы  забяспечаны ў аб’ёме 79 мільёнаў рублёў.

Старанне, высокая выканальніцкая, тэхналагічная дысцыпліна станоўча адбіваюцца і на дабрабыце людзей, якія працуюць на прадпрыемстве. Сярэднямесячная заработная плата на аднаго работніка ў 2014 годзе тут дасягнула 7119,6 тысячы рублёў.

У мінулым годзе за кошт усіх крыніц фінансавання будаўнікамі раёна ўведзена ў эксплуатацыю  больш за 23 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

Летась хлебаробы ААТ «Агра-Дубінское» (дырэктар – Генадзь Вацлававіч Каспяровіч) забяспечылі збор збожжа пры ўраджайнасці 30,7  ц/га ў аб’ёме 5590 тон, а гэта на  22,8% больш, чым у папярэднім годзе. Валавы збор насення рапсу склаў у названай гаспадарцы 593 тоны, ураджайнасць гэтай культуры таксама парадавала – 19,8 ц/га.

Ураджайным быў мінулы год і для спартсменаў Валожыншчыны. Імі заваявана 67 прызавых месцаў у абласных спаборніцтвах па розных відах спорту. Васямнаццаць спартсменаў нашага раёна з’яўляюцца  членамі зборных каманд Мінскай вобласці па адпаведных відах спорту.

Вішнеўскі сельскі выканаўчы камітэт, які ўзначальвае С. А. Бародкіна, сумесна з дэпутацкім корпусам праводзіць мэтанакіраваную, сістэматычную работу па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва. Добраўпарадкоўваюцца вёскі, цэнтральная сядзіба аграгарадка, нямала ўвагі надаецца навядзенню парадку на зямлі, падтрыманню ў належным санітарным стане будынкаў, устаноў і арганізацый, ведамасных тэрыторый, тэрыторый  прыватных вясковых сядзіб. У 2014 годзе ў названым сельсавеце праведзена 18 суботнікаў, у грамадскіх месцах высаджана каля 100 дрэў.

 

Летась 16 выпускнікоў раёна ўзнагароджаны медалямі, 88,6%  дзяцей, якія скончылі школу, паступілі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы краіны.

У мінулым годзе навучэнка гімназіі № 1 Дар’я Бразоўская (настаўнік С. В. Федарака) стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу праектаў студэнтаў і аспірантаў ВНУ.

Летась вучні СШ № 2  Анастасія Стэльмах і Уладзіслаў Селятыцкі (настаўнік Т. В. Халявінская) перамаглі ў XVIII рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару і сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У Валожынскім раёне працуюць чатыры будаўнічыя арганізацыі. У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту нароўні з жыллёвым будаўніцтвам падраднай арганізацыяй ААТ «ПМК-188» вялося будаўніцтва сацыяльна значнага ў Валожыне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, на ўзвядзенне якога з мясцовага бюджэту летась былі запланаваны сродкі ў аб’ёме 7,7 млрд руб.



Добавить комментарий