Па шляху аптымізацыі

Общество

У 2014 годзе праведзена аптымізацыя напаўняльнасці класаў. У сярэднім па раёне нагрузка педагогаў складае 22 гадзіны. На аднаго педагога ў гарадской мясцовасці прыходзіцца 8 вучняў, у сельскай – 3,5. Сярэдняя напаўняльнасць у гарадскіх класах павялічылася да 21,2 чалавека, у сельскай – да 14. У 5 установах адукацыі працуе 11 класаў з 1-4 вучнямі.

З кожным годам расце сярэдні бал па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, павялічваецца працэнт вучняў, якія закончылі навучальны год на 9-10. Паляпшаюцца вынікі ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па навучальных прадметах. У 2014 годзе за ўдзел у конкурсах даследчага характару атрымалі 6 дыпломаў абласнога ўзроўню, 2 – рэспубліканскага. Вынікам творчых конкурсаў сталі 65 дыпломаў абласнога і 4 рэспубліканскага ўзроўню.

Нядаўна на базе гімназіі № 1 адбылося пасяджэнне Савета аддзела, на якім разгледжаны вынікі працы аддзела адукацыі, спорту і турызму за 2014 год і пазначаны асноўныя кірункі дзейнасці на 2015 год.

Лепшыя работнікі адзначаны граматамі і падзякамі аддзела. Дыпломы абсалютнага пераможцы атрымалі гімназія № 1 г. Валожына і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Расінка”. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны СШ № 2, Пяршайскі ВПК, Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”, II ступені – Івянецкая СШ, Гародзькаўскі ВПК, Сугваздаўскі сямейны дзіцячы сад “Светлячок”, III ступені – СШ № 1, Сівіцкі ВПК, Суднікаўскі дзіцячы сад “Раднічок”.



Добавить комментарий