З маркай «Івкон»

Общество

СП “Івкон” ААТ сёння перажывае не самы лепшы эканамічны перыяд. Але прафесіяналізм людзей, іх бездакорная руплівасць і старанне, нягледзячы на ўсялякія рыначныя катаклізмы, па-ранейшаму мае стабільны статус. Звычка працаваць адказна з’яўляецца вызначальнай і для невялікага калектыву вытворчай лабараторыі Івянецкай кандытарскай фабрыкі.

Загадвае лабараторыяй Наталля Баляславаўна Нядзвецкая. Поруч з ёй працуюць інжынер-хімік Таццяна Уладзіміраўна Паўхлеб і вядучы інжынер-хімік Валянціна Васільеўна Вітушка. Гэтыя высокакваліфікаваныя спецыялісты скрупулёзна правяраюць гатовую прадукцыю на яе адпаведнасць фізіка-хімічным і арганалептычным паказчыкам. Аналізуецца салодкая прадукцыя па выніках работы кожнай вытворчай змены.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий