Паважаныя ваеннаслужачыя, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Общество

23 лютага – свята не толькі для людзей у ваеннай форме. Вытокі яго ў гераічным мінулым, у найбагацейшых патрыятычных традыцыях.

Мір і спакой на нашай зямлі – самая вялікая каштоўнасць. Сёння беларускі народ мэтанакіравана будуе квітнеючую і незалежную, суверэнную дзяржаву. Беларусь праводзіць міралюбівую палітыку, імкнецца падтрымліваць сяброўскія і адкрытыя адносіны з усімі краінамі. Высокая абараназдольнасць нашых Узброеных Сіл з’яўляецца адной з важнейшых умоў для стабільнага развіцця рэспублікі і ў далейшым.

З нагоды надыходзячага свята жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, мірнага неба над галавой, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий