Прызёры чэмпіянату рэспублікі па лёгкаатлетычным кросе

Общество

Навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзіяна Сакалоўская і Марына Бубен сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату рэспублікі па лёгкаатлетычным кросе (трэнер А. С. Чарняўскі).

Зборная каманда раёна заняла другое месца ў першынстве рэспублікі па баскетболе сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння. У гэтым значная заслуга трэнера Леаніда Уладзіміравіча Хвядчэні.

Наведвальнік фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» Арцём Радзівілка стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па фітнесу і культурызму ў абсалютнай катэгорыі.



Добавить комментарий