Ларыса Уладзіміраўна ЮША

Общество

Ларыса Уладзіміраўна ЮША працуе правізарам-рэцэптарам у цэнтральнай раённай аптэцы № 123 ужо 28 гадоў.

Нарадзілася яна ў Оршы, а трапіла ў Валожын па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. За гады працы Ларыса Уладзіміраўна паказала сябе сапраўдным прафесіяналам, яна бездакорна арыентуецца ў вялікім моры лекаў і рэцэптаў.

У перыяд павелічэння сезонных захворванняў прыкметна больш становіцца наведвальнікаў у гарадской аптэцы, якія  заходзяць сюды, каб набыць медыкаменты, назначаныя ўрачом. Л. У. Юша заўсёды з увагай абслугоўвае кожнага кліента, імкнецца даць ім кваліфікаваныя парады.

У асартыментным пераліку пераважае прадукцыя айчыннай вытворчасці, рэалізуюцца і медпрэпараты замежных пастаўшчыкоў. Кожны, хто завітаў у аптэку, можа набыць эфектыўныя сродкі лячэння. Папулярнасцю карыстаюцца і фітапрэпараты, сіропы, настоі, інш.

Таццяна МАРЧЫК,

фота аўтара



Добавить комментарий