Паслужым прыродзе!

Общество

ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ініцыявала рэспубліканскую кампанію, накіраваную на павышэнне інфармавання насельніцтва аб неабходнасці раздзельнага збору камунальных адходаў.

З нагоды гэтай кампаніі ў нашай краіне стартаваў рух «Мэта-99». Ён аб’ядноўвае жыхароў, якія падзяляюць ідэю клопату пра прыроднае асяроддзе, якія жадаюць зрабіць сваю краіну яшчэ больш прыгожай, і ведаюць, што ўсе змены пачынаюцца з сябе…

«Мэта-99» – гэта імкненне максімальна сартаваць бытавыя адходы. Не выкідвайце адходы ў агульнае смецце!  Гэта стварае небяспеку прыроднаму асяроддзю і здароўю людзей. Здавайце энергазберагальныя лямпачкі, батарэйкі, старую бытавую тэхніку ў  спецыяльныя пункты прыёму.

Зрабіце свой невялікі, але неацэнны ўклад у захаванне прыроднага асяроддзя!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *