Шчупак iдзе на нераст

Закон и порядок

Лоўля  шчупакоў  забаронена з 1 сакавіка па 15 красавіка.

Выпадкова злоўленая рыбіна павінна быць выпушчана ў вадаём непашкоджанай. Вылаўлены шчупак, незалежна якіх ён памераў, абыдзецца браканьеру ў 9 базавых велічынь (1620000 рублёў) плюс штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь і канфіскацыя прылады для лоўлі.

Нават калі зламыснік не паспеў давесці сваю незаконную задумку да канца (распачаў лоў, але рыбы яшчэ не злавіў), ён усё адно панясе адказнасць.

У Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ёсць вялікая просьба да ўсіх грамадзян: калі вы заўважылі парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства, неадкладна паведамляйце на “тэлефон даверу”, які працуе кругласутачна: (80176) 77 82 93, або на адрас: г. Маладзечна, вул. Замкавая, д. 12.

Кірыл ЧАБАН,

намеснік начальніка Маладзечанскай МРІ



Добавить комментарий