На балансе РУП «Валожынскі жылкамунгас» знаходзяцца 33 кацельні

Общество

На балансе РУП “Валожынскі жылкамунгас” знаходзяцца 33 кацельні, з іх 6 – газавыя, 23 – на мясцовых відах паліва, 4 – камбінаваныя. Спажыванне газавага паліва на кацельнях раёна складае каля 800 тысяч метраў кубічных у месяц.

У час апошняй мадэрнізацыі і рэканструкцыі кацельні ў райцэнтры былі ўсталяваны 2 вадагрэйныя катлы сумарнай магутнасцю 20 МВт, якія працуюць на газе. Спажыўцы, што карыстаюцца паслугамі гэтага аб’екта ў ацяпляльны сезон, адразу адчулі паляпшэнне якасці абслугоўвання і забеспячэння належнага тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і жылым сектары. У ацяпляльнай гаспадарцы жылкамунгаса заўсёды актуальная тэма зберажэння энергарэсурсаў. Сёлетняя зіма выдалася адносна цёплай, таму і расходы энергіі ўдалося звесці да аптымальнага мінімуму.

Сяргей Ігаравіч БУБНЕВІЧ працуе аператарам цэнтральнай газавай кацельні 14 гадоў. У яго абавязкі ўваходзіць канроль тэмпературнага рэжыму вады ў ацяпляльнай сістэме горада, таксама ён сочыць за надзейнай эксплуатацыяй устаноўленых вадагрэйных катлоў.

Тэкст і фота Таццяны МАРЧЫК

+ дядька возле аппаратуры котельная



Добавить комментарий