Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншую вас з цудоўным, светлым святам – Днём 8 Сакавіка

Официально

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншую вас з цудоўным, светлым святам – Днём 8 Сакавіка.

У гэты дзень мы гаворым прыгожыя словы, дорым кветкі самым блізкім сэрцу людзям: нашым маці, жонкам, бабулям, сёстрам, дочкам. У кожным з нас жыве цяпло іх клапатлівых рук, любячых вачэй, прамяністых усмешак, непаўторны каларыт іх родных галасоў. Гэту ўрачыстую дату мы заўсёды адзначаем з асаблівым настроем. Бо яна азначае прыход вясны, якая кожны раз з новай сілай абуджае ў чалавеку веру, надзею і каханне.

Прадстаўніцы  прыгожай паловы змаглі дасягнуць вялікіх вышынь.             Няма такой сферы дзейнасці, якая б не скарылася таленту, прадпрымальнасці і энергіі нашых жанчын. І гэта прытым, што яны ніколі не забываюць пра сваю найпершую місію – нараджэнне і выхаванне дзяцей. Дзяржава зробіць усё магчымае, дарагія жанчыны, каб вы і надалей займалі годнае месца ў грамадстве, маглі ў поўнай меры раскрыць свае здольнасці, каб ваша жыццё было матэрыяльна і духоўна багацей.

Моцнага здароўя, радасці, кахання і шчасця! Са святам вас!

С. Б. ШАПІРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама

 

Дарагія прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын.

Прырода надзяліла вас прыгажосцю, невычэрпнай энергіяй, чуласцю, уменнем зберагаць сямейны ачаг, выхоўваць дзяцей, натхняць на вялікія справы мужчын.

Сапраўднае захапленне выклікаюць духоўная дасканаласць, мудрасць і прыгажосць нашых суайчынніц, якія прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці. Ваша імкненне самааддана працаваць на карысць беларускаму народу не можа не захапляць.

8 сакавіка – прызнанне ў вялікай павазе да вас. Жадаем, каб мужчынская ўвага і любоў заставаліся пастаяннымі спадарожнікамі жыцця, каб заўжды побач былі павага і клопат блізкіх людзей. Няхай першае веснавое свята падорыць святочны настрой і радасць. Здароўя вам, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы, ажыццяўлення запаветных мар.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

 

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва жанчыны захоўваюць утульнасць сямейнага ачага, ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, выхоўваюць дзяцей, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні.

Свята 8 Сакавіка – прызнанне ў вялікай павазе жанчыне, якая шмат у чым падобная на Вясну – сваёй прыроднай дабрынёй, непаўторнасцю і пяшчотай…

Няхай сонечныя сакавіцкія дні падораць вам, паважаныя жанчыны, святочны настрой і радасць, а мужчынская ўвага і любоў будуць нязменнымі спадарожнікамі жыцця. Няхай ваша душэўная шчодрасць, прыгажосць, як жыватворная крыніца, сілкуюць стваральную сілу грамадства.

Жадаем усім валожынкам, каб кожная вясновая раніца запальвала ў вашым сэрцы новыя надзеі і шчаслівыя імгненні, а ваша жыццё напаўнялася светлымі ўражаннямі і яркімі адкрыццямі!

Будзьце заўсёды жаданымі і самымі шчаслівымі! Гармоніі, дабрабыту і прыемных эмоцый! Са святам!

 

Са шчырай павагай –

С. Р. Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, С. Ф. Кулеш, дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий