Яніна Леанідаўна ЗАВАЦКАЯ і яе дачка Святлана Яраславаўна СІВАЯ

Общество

Яніна Леанідаўна ЗАВАЦКАЯ і яе дачка Святлана Яраславаўна СІВАЯ жывуць амаль побач – у суседніх пад’ездах дома № 16 па вуліцы Міра райцэнтра. Не выпадкова, што частыя госці ў клапатлівай бабулі –  любімыя ўнучкі Крысціна і Аліна. Паколькі ў мамы і таты пазменны графік работы, бабуля наглядае за дзяўчынкамі. Яніна Леанідаўна ўжо на заслужаным адпачынку, шмат гадоў адпрацавала ў ААТ “ПМК-188”.

С. Я. Сівая – медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення райбальніцы. На свята 8 Сакавіка гэтыя дзве сям’і збяруцца разам. Будуць кветкі, падарункі, святочны стол і цёплыя словы прызнання ў любові матулі і бабулі.

Тэкст і фота Таццяны МАРЧЫК



Добавить комментарий