Гандаль «Second hand»….

Закон и порядок

Спецыялісты Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў студзені правялі пазапланавую тэматычную аператыўную праверку выканання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры арганізацыі ўтрымання і рэалізацыі рэчаў “Second Hand” у г. Валожыне і г. п. Івянец.

У ходзе праверкі суб’ектаў гаспадарання былі выяўлены розныя парушэнні патрабаванняў Санітарных правіл 2.1./3.5.20-35-2003 “Увоз і рэалізацыя ўжываных рэчаў “Second Hand”, якія паступаюць з-за мяжы”, зацверджаных пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2003 года № 215 са зменамі і дапаўненнямі, зацверджанымі пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2006 г. № 142.

Памяшканні і месцы для захоўвання, разборкі, сартавання і рэалізацыі рэчаў “Second Hand” не ўзгоднены з Валожынскім РЦГіЭ ў магазінах ААТ “Валерыя-Дызайн-Люкс”, ІП М. М. Ляўковіч “Шкатулка” г. п. Івянец.

Няма падводу водаправоднай вады і падключэння да каналізацыі ў магазіне “Паляна” ПГУП “Даліна свету” ў г. Валожыне.

Памяшканні не абсталяваны прымусовай прытокава-выцяжной вентыляцыяй у магазінах “Паляна” г. Валожына, ААТ “Валерыя-Дызайн-Люкс”, ІП М. М. Ляўковіч.

Сцены і столь не маюць суцэльнага пакрыцця, якое б лёгка падвяргалася вільготнай уборцы і дэзынфекцыі, у магазіне “Паляна”, у магазіне ААТ “Валерыя-Дызайн-Люкс” сцены гандлёвага памяшкання маюць трэшчыны, дзвярныя касякі і плінтусы брудныя.

Адсутнічаюць падлогавыя стэлажы з гігіенічным пакрыццём для разборкі і сартавання рэчаў у магазіне “Паляна” г. Валожына.

Няма бытавых памяшканняў для персаналу ў магазінах “Паляна”, ААТ “Валерыя-Дызайн-Люкс”, ІП М. М. Ляўковіч “Шкатулка”. Адсутнічае спецыяльнае памяшканне для разборкі, сартавання і захоўвання рэчаў, тавар захоўваецца ў аўтамабілі ІП А. В. Мядзінскага, гандлёвы аб’ект якога знаходзіцца на рынку г. Валожына.

За выяўленыя парушэнні  адказныя асобы аштрафаваны на суму 3240 тыс. рублёў, вынесены два прадпісанні аб прыпыненні эксплуатацыі аб’ектаў, падрыхтаваны тры прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў.

Аляксандр ДУБОВІК,

галоўны ўрач

Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий