Прызнанне ў павазе жанчыне

Официально

Напярэдадні свята 8 Сакавіка грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» правяло святочны агеньчык, на які былі запрошаны старшыні пярвічных арганізацый БСЖ, кіраўнікі калектываў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, ветэраны працы, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці раёна. Іх павіншавалі старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч, намеснік старшыні П. І. Бібік і інш.

У склад раённага БСЖ уваходзіць 21 пярвічная арганізацыя. Утварыліся новыя пярвічкі ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, Мінаблпаліве, ільнокамбінаце, АСБ “Беларусбанк”, аддзеле адукацыі, спорту і турызму, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, СШ № 1, СШ № 2, гімназіі № 1, некаторых сельвыканкамах. Асноўныя напрамкі дзейнасці грамадскага аб’яднання – умацаванне сям’і, павышэнне нараджальнасці, стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця маладога пакалення. БСЖ будзе рады прыняць у свае рады ўсіх нераўнадушных да гэтых праблем жанчын. У студзені 2015 года загадчыца Івянецкага ясляў-сада “Лесавічок” М. П. Філіповіч і кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК В. Ф. Гіруць-Русакевіч прынялі ўдзел у конкурсе “Жанчына года-2014”. У лютым раённым грамадскім аб’яднаннем дзесяць прадстаўніц Валожыншчыны рэкамендаваны для занясення ў энцыклапедыю “Хто ёсць хто?”, у якой утрымліваецца інфармацыя пра людзей, што дамагліся прафесійных, грамадскіх і дзелавых поспехаў, унеслі ўклад у развіццё дзяржавы.

Напярэдадні свята дзве жанчыны з раёна былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Гэта К. Р. Патаповіч з вёскі паморшчына Ракаўскага сельсавета і С. А. Арыка з вёскі Ласокіна Дорскага сельсавета. Яны абедзве выхоўваюць па пяцёра дзяцей.

Прайшла акцыя “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!”. На тэрыторыі раёна пражываюць шэсць жанчын-ветэранаў Вялікай айчыннай вайны і працаўніц ваеннага тылу. Усе яны былі ўзнагароджаны медалямі “70 гадоў Вялікай Перамогі”, атрымалі віншаванні са святам 8 Сакавіка і падарункі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

на фота: Кіраўнік раённага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Зоя Мікалаеўна Дубіна разам са старшынямі пярвічных арганізацый



Добавить комментарий