Тут працуе следчы камiтэт

Общество

У аўторак 10 сакавіка афіцыйна справіў наваселле раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У Валожыне  яшчэ на адно стыльнае  збудаванне стала больш. Да таго ж і сваім вонкавым выглядам, і ўнутраным аздабленнем былая камунгасаўская гасцініца па вуліцы Камсамольскай цяпер поўнасцю адпавядае новаму прызначэнню. Тут абсталяваны зручныя рабочыя кабінеты для супрацоўнікаў, памяшканні для захоўвання рэчавых доказаў і архіваў. А для наведвальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі створана безбар’ернае асяроддзе.             

Гасцямі ўрачыстасці сталі старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Вялянцін Пятровіч Шаеў, начальнік Упраўлення СК па Мінскай вобласці Павел Уладзіміравіч  Ігнатаў, кіраўніцтва раёна. В. П. Шаеў павіншаваў валожынскіх следчых з наваселлем і выказаў надзею, што пераезд у новыя камфортныя ўмовы створыць дадатковыя стымулы для якаснай работы структуры. Словы падзякі прагучалі ў адрас тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынка.

Гасцей віталі старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч і начальнік раённага аддзела  Следчага камітэта Віталь Лявонавіч Юрэвіч, які атрымаў з рук старшыні рэспубліканскага СК Ганаровую грамату. Граматамі і падзякамі Упраўлення СК па Мінскай вобласці адзначаны супрацоўнікі раённага аддзела, прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі “Валожынскае РБУ” ААТ “Універсалрамбуд” і іншыя асобы. Начальнік будаўнічага ўчастка Юрый Святаслававіч Калевіч уручыў сімвалічны ключ гаспадару наваселля В. Л. Юрэвічу.

Тэкст і фота

Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий