Творчыя здабыткi

Культура

Нядаўна Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі выдадзены калектыўны зборнік “Радзіма. Адзінства. Перамога”.

У кнігу ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы на ваенную тэматыку літаратараў Міншчыны, у тым ліку і вершы нашых землякоў – Валянціны Гіруць-Русакевіч і Яўгена Зялкоўскага.

Прадмова да выдання належыць пяру дырэктара  выдавецкага дома  “Звязда”, старшыні  Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Алесю Карлюкевічу. Ён піша: “Мы ўсе ў вялікім доўгу перад нашымі папярэднікамі, дзякуючы якім жывём у мірнай краіне. Таму проста абавязаны працягваць дзеля наступнікаў расповед пра вайну. Што і робяць аўтары гэтай кнігі”.

За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў званне “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі” прысвоена кіраўніку народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК В. Ф. Гіруць-Русакевіч. Пад кіраўніцтвам Валянціны Францаўны падрыхтаваны да друку і ў хуткім часе ўбачыць свет чарговы праект “рунеўцаў” – зборнік “Жывём і помнім”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі, 75-годдзю ўтварэння Валожынскага раёна і 615-годдзю горада Валожына.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий