Вясну загукалi, зiму замыкалi

Официально

Перадаваць дзецям духоўную спадчыну продкаў – адзін з клопатаў педагогаў Валожынскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка”.

Выхаванцаў знаёмяць з фальклорам, міфалогіяй, абрадамі і звычаямі беларускага народа. Напрыклад, штогод тут традыцыйна адзначаецца Масленіца з блінамі і спальваннем лялькі з саломы альбо паперы, убранай у сукенку і кафтан. Чучала, па старажытных вераваннях, павінна аддаць сваё цяпло Сонцу, а тое хутка пачне вяртаць энергію на Зямлю, саграваючы наваколле.

Нядаўна для 132 маленькіх наведвальнікаў “Расінкі” работнікі цэнтра ў рамках Тыдня беларускай мовы ладзілі Свята вясны. На імпрэзу запрасілі першакласнікаў з гімназіі № 1 райцэнтра, большасць з якіх – колішнія выхаванцы гэтай дашкольнай установы. 

Педагогі арганізавалі прадстаўленне з элементамі гульні, галоўнымі героямі якога былі Зіма, Баба-Снегавуха, Вясна і Кладаўшчык, які надзейна замыкае “снежны інвентар”.

Дзяцей пазнаёмілі з добрым масленічным звычаем: у апошні дзень перад постам “развітвацца”, гэта значыць, прабачаць адзін аднаму. Дарослыя дружалюбна абдымаліся і прасілі адзін у аднаго даравання за ўсе свае памылкі. Маленькія гарэзы, гледзячы на іх, таксама кідаліся ў абдымкі.

Відаць, зіма дзецям сапраўды надакучыла, бо вясну яны гукалі, не шкадуючы голасу. На свяце для падмацавання кожны атрымаў у пачастунак апетытны блін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *