Што можаш расказаць пра сваю маму?

Молодежный курьер

Саша НАХАЙ, 5 гадоў:

– Маму завуць Лена, яна – псіхолаг. Акрамя мяне яна выхоўвае браціка, якому годзік. Ёсць і сястрычка, якая вучыцца ў архітэктурным. Маме падабаецца пячы булачкі і піцу. Яна імкнецца быць прыгожай. Нездарма яе кахае тата. Ён ваенны. Дорыць ёй ружы. І мама робіць яму сюрпрызы: купляе мужчынскі адэкалон.

 

 

 

Рома СТАРЫКЕВІЧ, 6 гадоў:

– Мая мама – дзіцячы ўрач, а тата – хірург. Мама вяртаецца з працы, пераапранаецца, а тата ў гэты час гатуе ёй каву. Але з кулінарным майстэрствам мамы, канечне, цяжка зраўняцца: ад яе лазанні, піражкоў з капустай і чабурэкаў – пальчыкі абліжаш. Мама ўмее рабіць і арыгінальныя тарты. А ў вольны час мадэліруе адзенне – сама пашыла сабе 4 модныя сукенкі.

 

Сярожа РАГЕЛЬ, 6 гадоў:

– Кожную раніцу мама прывозіць мяне на машыне з Улазавіч у дзіцячы сад райцэнтра, а сама адпраўляецца працаваць кастэлянкай. Мама працавітая: у вёсцы вырошчвае клубніцы і гарбузы, даглядае карову, курэй і сабаку Бобіка. Умее нават трактарам кіраваць: на ім перавозіць увесь наш ураджай з поля. Я разам з брацікам і сястрычкай стараемся ёй дапамагаць, не расцём гультаямі. Мама добра малюе. Ніколі не адмаўляе, калі выхавальніку ў групе патрэбна мастацкая дапамога.

 

Ліза ПАРЭЦКАЯ, 5 гадоў:

– Я жыву ў бабулі з дзядулем у Валожыне. Маме ж прыходзіцца цяжка працаваць – яна даярка ў Дубіне. Вельмі сумую без яе. Таму бабуля і дзядуля забаўляюць мяне, як умеюць. Напрыклад, часта з імі ў хованкі гуляем. У вёску ж прыязджаю толькі на выхадныя. Мама адразу корміць мяне супам з галушкамі, блінамі і аладкамі, а перад сном чытае казку.



Добавить комментарий