У раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам

Официально

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў старшакласнікам.

27 лепшых вучняў раёна, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі з рук намесніка старшыні райвыканкама П. І. Бібіка і кіраўнікоў іншых структур раёна галоўны ў іх жыцці дакумент і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Усе маладыя людзі, якія былі запрошаны на свята, маюць вучэбныя, творчыя, спартыўныя дасягненні, таму імі па праве ганарацца іх навучальныя ўстановы. Паважаныя госці павіншавалі старшакласнікаў са знамянальнай падзеяй і далі наказ добрымі справамі праслаўляць родны край, нашу Беларусь.

Пазнавальны экскурс у гісторыю пашпарта правяла дырэктар раённага краязнаўчага музея Н. П. Лоўчая. Святочны настрой усім прысутным стварылі канцэртныя нумары.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНЫ



Добавить комментарий