У раёне прайшла адукцыйна-выхаваўчая акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Сёлета яна была накіравана на тое, каб прывіць падрастаючаму пакаленню навыкі правільных паводзін падчас надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Ва ўсіх агульнаадукацыйных школах работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі практычныя вучэнні па планах эвакуацыі. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у тэарэтычных занятках.
Пры падвядзенні вынікаў аказалася, што ўсе вучні добра ведаюць, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару. А вось расказаць пра алгарытм дзеянняў па сігналу “Увага ўсім!” змаглі лічаныя адзінкі. Таму правільным паводзінам у такой сітуацыі выратавальнікі ўдзялілі асаблівую ўвагу. Для большай нагляднасці дзецям быў прадэманстраваны фільм “Дзеянні па сігналу “Увага ўсім!”.
Школьнікі змаглі пазнаёміцца з пажарна-аварыйнай тэхнікай, якая зараз ёсць на ўзбраенні раённых выратавальнікаў.
Вельмі важна, каб, сутыкнуўшыся з небяспечнай сітуацыяй, кожны чалавек, незалежна ад яго ўзросту, ведаў, як дзейнічаць у гэтай сітуацыі.
Фота прадастаўлена РАНС