Запрашаюць кiрмашы!

Общество

Кірмашы арганізуюцца для найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай, мясаперапрацоўчай прадукцыяй, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, таварамі прамысловай групы. Завітаўшы на кірмаш, вы зможаце набыць насенне, пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар.

Народныя майстры, рамеснікі, выхаванцы гурткоў дзіцячай творчасці таксама прадставяць свае работы.

У гэты дзень на рынку будуць арганізаваны культурна-масавыя мерапрыемствы і шоу-праграмы творчых калектываў Валожыншчыны.

Кірмашы будуць працаваць

на рынку горада Валожына па нядзелях:

22, 29 сакавіка;

5, 26 красавіка;

 3, 10, 17  мая



Добавить комментарий