Спынiся, iмгненне!

Общество

У ліку бытавікоў раёна, якія ў нядзелю будуць адзначаць сваё прафесіянальнае свята, і ветэран працы з Валожына Тамара Мікалаеўна ШАРКО.

Т. М. Шарко – фатограф. Здавалася б, нічога дзіўнага: фатаграфуюць цяпер мільёны. Аднак прыклад Тамары Мікалаеўны ўнікальны. Яна – прафесіянал, які яшчэ паспеў папрацаваць з фотаплёнкай. А такіх магікан – раз-два і аблічыўся.

Наведвальніку безадмоўная і добразычлівая Т. М. Шарко можа зрабіць і раздрукаваць заказ за лічаныя хвіліны. Майстру падуладныя фота любога фармату і складанасці.

Пакой “Фотапаслугі” ў Доме быту райцэнтра невялікі. Яго можна змераць уздоўж парай шырокіх крокаў. Але для лічбавага фота большага памяшкання і не трэба: камп’ютар і прынтар – у адным куце, беласнежныя шырмы, парасон і яркая лямпа – у іншым. Фотаплёнка ж была больш “патрабавальнай”.  Акрамя прасторнага павільёна яна патрабавала асобных лабараторый для праяўкі і друку.

Працаваць з “лічбай” Тамара Мікалаеўна пачала з 2004 года. Менавіта з гэтага часу плёначны фотаапарат “Кіеў”, не знайшоўшы практычнага прымянення, прапісаўся на паліцы рабочай шафы. Ад незайздроснага лёсу – пыліцца на складзе ў ліку шматлікага спісанага абсталявання пасля рэарганізацыі фотаатэлье – яго выратавала “старое сяброўства” з Тамарай Мікалаеўнай. Да яе ў рукі ён патрапіў у 1981 годзе, калі яна, выпускніца Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча бытавога абслугоўвання № 12,  прыехала ў Валожын працаваць. Дарэчы, вучылішча са спецыяльнасцю “фатограф” Тамара Мікалаеўна скончыла “на выдатна”.

– Фотапаслугамі Дома



Добавить комментарий