Iнспектары выявiлi недахопы

Общество

У сярэдзіне сакавіка наш раён наведалі тры рэйдавыя групы тэхнічных інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яны правялі маніторынг па ахове працы ў 12 арганізацыях і на прадпрыемствах Валожыншчыны ўсіх форм уласнасці. Асаблівую ўвагу надавалі кантролю за стварэннем для работнікаў бяспечных і здаровых умоў працы, належных санітарна-бытавых умоў, выкананню калектыўных дагавораў.

Аказвалі правяраючыя і метадычную дапамогу ў арганізацыі работы грамадскіх камісій і грамадскіх інспектараў па ахове працы. Спецыялістам гэтага накірунку і прафактывам непасрэдна на месцах аказвалася дапамога па пытаннях бяспечных умоў на вытворчасці, вядзення дакументацыі па ахове працы. Падчас маніторынгу выявіліся парушэнні. У некаторых арганізацыях работнікі не забяспечаны ў поўным аб’ёме сродкамі індывідуальнай аховы, тэрміны іх выдачы не заўсёды выконваюцца, эксплуатацыя грузапад’ёмных механізмаў, а таксама пагрузачна-разгрузачныя работы вядуцца з парушэннямі. На некаторых аб’ектах уязныя вароты не абсталяваны надзейнымі прыладамі для фіксацыі, над імі адсутнічаюць папераджальныя знакі з указаннем габарытаў эксплуатацыйнага праёма. Аглядавыя канавы для рамонту тэхнікі таксама ўтрымліваюцца ў неналежным стане.

Па выніках маніторынгу наймальнікі атрымалі адпаведныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Метадычную і кансультацыйную дапамогу аказалі старшыням першасных прафсаюзных арганізацый, грамадскім інспектарам па ахове працы.

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня раённага

аб’яднання прафсаюзаў



Добавить комментарий