Вербная нядзеля

Культура

29 сакавіка вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вербную нядзелю. Гэта ўрачыстасць сімвалізуе ўваход Гасподні ў Іерусалім. Яго захоплена сустракаў народ, людзі слалі сваё адзенне і пальмавыя галіны на дарозе, спявалі хвалебныя песні.

У хрысціянскай традыцыі Пальмавая нядзеля стала Вербнай. Вярба – моцнае па сваёй энергетыцы дрэва. Вербныя дні лічыліся самымі першымі прыемнымі днямі вясны, іх яшчэ называлі вясельнымі. Па старажытнай традыцыі хлопцы неслі вербныя галінкі тым дзяўчатам, якіх хацелі ўзяць у жонкі. Калі вербачкі распускалі пупышкі, маладыя лісточкі, а праз 10-12 дзён з’яўляліся карані, дзяўчаты іх садзілі ў зямлю. У гэты час звычайна ідуць дажджы, зямля сырая, таму вербныя галінкі лёгка прыжываюцца. Атожылкі садзяць у нізінах ля агародаў і сенажацяў. У старажытныя часы нашы продкі з галінак  гэтай прарослай вярбы плялі калыску для дзіцяці, якое нарадзілася ў сям’і. Калыска валодала вялікай абярэгавай сілай.

Ёсць павер’е, што асвечаная ў храме вярба, ахоўвае хату ад зла і розных непрыемнасцей.



Добавить комментарий