Сяўба без траўматызму

Закон и порядок

Наступае перыяд масавых сельскагаспадарчых работ. Перад тым, як выйсці ў поле, вадзіцелі грузавога аўтатранспарту і механізатары павінны прайсці інструктаж аб рабоце ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач.     

Забараняецца працаваць у пралётах высакавольтных ліній з абарванымі правадамі. У ахоўнай зоне высакавольтных ліній забараняецца захоўваць салому, сена, размяшчаць палявыя станы і разводзіць агонь.

Памятайце, што нельга набліжацца да правадоў, якія ляжаць на зямлі, бліжэй чым за дваццаць метраў. Да слупоў высакавольтных ліній нельга датыкацца, залазіць на іх ці прывязваць да іх жывёлу. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у ахоўнай зоне персаналу забараняецца выходзіць з кабіны ці з-пад ахоўнага казырка, выконваць прафілактычна-рамонтныя работы ў аўтамабілі, працаваць падчас навальніцы ці яе набліжэння.

Катэгарычна забараняецца запраўка машын палівам у ахоўнай зоне.

У тым выпадку, калі на машыну ўпалі электраправады, неабходна спыніцца і як мага хутчэй паведаміць аб здарэнні на прадпрыемства электрычных сетак. Часам ад электрычнага разраду адбываецца ўзгаранне аўтамабілю. Тады пастарайцеся выскачыць з кабіны так, каб не датыкацца да машыны. Аддаляйцеся ад месца здарэння на дваццаць метраў скачкамі на адной ці двух нагах. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады электрасетак нічога па тушэнні пажару не прадпрымайце. Рэкамендуецца араць і баранаваць у высакавольтнай зоне ўпоперак восі ВЛ. Не спыняйце транспарт у ахоўнай зоне, а ў выпадку паломкі, пастарайцеся як мага хутчэй выцягнуць машыну на буксіры з небяспечнай зоны.

 

Мікалай КОСІК,

начальнік раённай інспекцыі “Энерганагляд”



Добавить комментарий