Перамагчы дурман

Закон и порядок

З 23 сакавіка ў вобласці праходзіць прафілактычна-прапагандысцкая акцыя “Я супраць спайсаў”, у рамках якой прадстаўнікі праваахоўных органаў праводзяць растлумачальную работу ў маладзёжным асяроддзі.

Найперш увага юнакоў і дзяўчат звяртаецца на тое, што заканадаўства становіцца больш жорсткім да тых, хто распаўсюджвае, захоўвае і спажывае наркатычныя сродкі, зніжаны таксама і ўзрост, з 16 да 14 гадоў, з якога наступае крымінальная адказнасць.

Барацьбе з распаўсюджваннем хімічнага і расліннага дурману супрацоўнікі міліцыі ўдзяляюць зараз першачарговую ўвагу. Летась адказнасць перад законам панеслі 11 грамадзян раёна. Два выпадкі парушэння антынаркатычнага заканадаўства зафіксаваны і сёлета. У Валожыне за захоўванне і спажыванне спайсаў затрыманы мужчына 1986 года нараджэння, у юнака з Ракава былі выяўлены наркотыкі расліннага паходжання.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий