Журналісты пацікавіліся ў жыхароў раёна, якія ўражанні выклікалі ў іх рашэнні IV Усебеларускага народнага сходу

Общество

 …і пачулі ў адказ: «Няма лепей, чым у нас!»  

 Сяргей ТАТАРЫНОВІЧ, слесар-аператар СВК “Дорскі”:

    – Жыву і працую ў вёсцы, таму асабліва парадаваўся, калі пачуў словы пра далейшае развіццё сельскай вытворчай і сацыяльнай сферы. Запомніліся словы кіраўніка дзяржавы пра тое, што будзе весціся кантроль за якасцю пабудаваных дамоў для вяскоўцаў, за тым, каб сельскагаспадарчая тэхніка вызначалася надзейнасцю. Палітыку адраджэння вёскі адчуў на ўласным прыкладзе: у хуткім часе збіраюся ажаніцца, а гаспадарка ўжо выдзеліла нам жыллё. Планую, як возьмем крэдыты і набудзем мэблю, бытавую тэхніку. Хіба ёсць на што скардзіцца?

 

Антаніна ТРАЦЭЎСКАЯ, дырэктар цэнтра дзіцячай творчасці:

    

– Прыемна яшчэ раз пераканацца, у якой цудоўнай краіне мы жывём! Беларусь сёння даказала сваю здольнасць забяспечыць устойлівае развіццё і нацыянальную незалежнасць. За пяць гадоў зроблены каласальны рывок у сацыяльна-эканамічным развіцці, адкрываюцца новыя гарызонты развіцця грамадства. Закладзены добры фундамент, многае зроблена і верыцца, наш дабрабыт будзе павялічвацца, а стабільнасць захоўвацца.  

    А будзе хлеб – будзе і песня: узгадуюцца новыя таленты, якія гучна праславяць наш народ, нашу культуру і нашу любімую Айчыну.

 

Станіслаў ЛУЖЫНСКІ, загадчык Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі:

    

– Як адзначыў Прэзідэнт на Усебеларускім сходзе, ахова здароўя застаецца дзяржаўным прыярытэтам і расходы на нашу галіну не будуць скарачацца. Гэта радуе. За 11 месяцаў на прыёме ў амбулаторыі пабывалі 10 тысяч 700 наведвальнікаў. Больш чым 500 разоў выязджалі па выкліках. 63 чалавекі пралячыліся за гэты час у стацыянары на даму, а 243 атрымалі кваліфікаваную дапамогу ў дзённым стацыянары пры паліклініцы, дзе абсталяваны 6 ложкаў. З будаўніцтвам у Вішневе аграгарадка капітальна адрамантавалі памяшканне амбулаторыі.

 

Людміла ДАВІДОВІЧ, адказны сакратар РА таварыства «Веды»:

  

  – Не сумнявалася, што Беларусь і далей будзе прытрымлівацца курсу на сацыяльна арыентаваную дзяржаву, што галоўным прыярытэтам застаецца клопат пра чалавек і павышэнне якасці яго жыцця. Як маці траіх дарослых дзяцей мяне, зразумела, хвалююць пытанні падтрымкі маладых сем’яў, жыллёвага будаўніцтва. Я за тое, каб выпускнікі навучальных устаноў гарантавана маглі працаўладкавацца, пры жаданні – працаваць на паўтары-дзве стаўкі, праявіць свае веды, здольнасці.

 

Валерый ЖУК, участковы інспектар па Пяршайскаму сельсавету:

    

–      Выступленне Прэзідэнта выклікала самыя станоўчыя эмоцыі і гонар за дзяржаву: выкананы галоўныя задачы пяцігодкі, забяспечаны стабільны рух наперад. Як прадстаўнік міліцыі засяроджваю ўвагу на словах пра нашу службу. Спакойная абстаноўка ў грамадстве – адзін з залогаў яго паспяховасці. У Беларусі шмат увагі надаецца падтрыманню грамадскага правапарадку. Правы, бяспека і законныя інтарэсы людзей абараняюцца, у нас можна і працаваць, і адпачываць, не баючыся за сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей.

Гутарылі

Наталля ШТЭЙНЕР,

Алена ЗБІРЭНКА.



Добавить комментарий