Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Общество

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма братэрскімі дзяржавамі ад 2 красавіка 1996 года, а таксама заключаны ўслед за ім дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы сталі адлюстраваннем надзей беларусаў і расіян, якія стагоддзямі жылі побач, змагаліся супраць шматлікіх захопнікаў, разам  акультурвалі сваю зямлю, цешачыся агульнымі дасягненнямі і перамогамі. На фоне трагедыі, якую перажывалі мільёны людзей у сувязі з распадам СССР, падпісанне гэтых лёсавызначальных дакументаў стала глытком надзеі на аднаўленне магутнасці адзінай сям’і народаў.

Мы ганарымся тым, што першым дзяржаўным дзеячам, які заявіў пра неабходнасць інтэграцыі і распачаў рашучыя крокі ў гэтым кірунку, быў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.  Дагавор аб Саюзе паміж Беларуссю і Расіяй меў важнае гістарычнае значэнне, паколькі заахвоціў і іншыя краіны далучыцца да аб’яднальнага працэсу. У выніку мы зараз маем Еўразійскі эканамічны саюз – магутную міжнародную арганізацыю з велізарнымі перспектывамі. Неабсяжны рынак, свабодны рух тавараў і працоўнай сілы, магчымасць эфектыўнай рэалізацыі сумесных гуманітарных праграм і бізнеспраектаў, выступленне адзіным фронтам супраць пагроз сучаснасці, узгодненыя дзеянні на сусветнай арэне – усё гэта дае нам ЕАЭС, родапачынальнікам якога па праве можна назваць памятную красавіцкую падзею 1996 года. Мы ўпэўнены, што ўмацаванне саюза братэрскіх народаў прынясе багатыя плады. Гэта бачна ўжо цяпер. Досыць глянуць на Мінскую вобласць, якая ўпэўнена ідзе па шляху пашырэння і паглыблення супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, Казахстана, Арменіі, Кіргізіі і іншых саюзнікаў. Дата, якую мы адзначаем 2 красавіка, з кожным годам набывае ўсё глыбейшы сэнс, становіцца знакам добрай волі, згуртаванасці, міру і росквіту.

Са святам вас, дарагія землякі!

С. Б. ШАПІРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама

541

 

 

 

Шаноўныя

жыхары Валожыншчыны!

Шчыра віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Ён сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства. Нас звязваюць агульная гісторыя, культура, моцныя інтэграцыйныя, эканамічныя сувязі. А гарады ў Падмаскоўі – Зарайск, Арзамас, Лобня – даўно сталі пабрацімамі нашага старажытнага Валожына. Многія прамысловыя прадпрыемствы раёна ўжо на працягу шэрага гадоў пастаўляюць сваю прадукцыю на расійскія рынкі збыту. Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Умацоўваюцца і культурныя сувязі.

Цеснаму супрацоўніцтву садзейнічаюць і міждзяржаўныя эканамічныя праграмы, маштабныя праекты, якія рэалізуюцца на прасторах Саюзнай дзяржавы.

Нас аб’ядноўвае знамянальная падзея, якая набліжаецца, – 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Людзі многіх нацыянальнасцей аддалі свае жыцці за вызваленне Беларусі ад фашысцкай навалы. Пра гэта сведчаць пакаленням і шматлікія помнікі, абеліскі, брацкія магілы, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна.

Няхай у нашым агульным доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту, упэўненасці, аптымізму, ажыццяўлення ўсіх планаў і задум.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий