«Бяспраўнiку» не месца за рулём!

Закон и порядок

– пад такой назвай прайшла рэспубліканская акцыя, падчас якой выяўляліся вадзіцелі, што не маюць або пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання.

Была праведзена растлумачальная работа пра ДТЗ дадзенай катэгорыі, прадэманстраваны відэафільмы і фатаграфіі з месцаў аўтааварый. Зараз на ўзбраенне дзяржаўтаінспекцыі паступіў сканер “Аўтаўраган”, з дапамогай якога з транспартнага патоку выяўляюцца аўтамабілі, гаспадары якіх былі пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, а таксама асобы, што не здавалі на вадзіцельскія дакументы. “Аўтаўраган” дае магчымасць раскрываць угоны аўтамабіляў і крадзяжы рэгістрацыйных знакаў. за кіраванне транспартным сродкам асобе, якая не мае правоў, пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Такая ж мера пакарання чакае і тых, хто перадае свой аўтамабіль “бяспраўніку”.

Аддзяленне ДАІ РАУС



Добавить комментарий