Спецыялістамі Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з пачатку сакавіка праводзіцца маніторынг санітарнага стану.
Праверылі тэрыторыі райцэнтра, Івянца і сельскіх населеных пунктаў з мэтай выяўлення несанкцыянаваных звалак, а таксама падтрымання чысціні і парадку на ўсіх аб’ектах арганізацый і прадпрыемстваў.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам было выдадзена 115 рэкамендацый па выкараненні выяўленых недахопаў. На сённяшні дзень на большасці замацаваных рашэннем райвыканкама месцах агульнага карыстання, вуліцах, скверах, лесапарку, прыдамавых тэрыторыях Валожына парадак наведзены.
Разам з тым, да гэтага часу не прыбрана смецце каля гаражнага кааператыва ад вуліцы Горкага да вуліцы Агінскага, берагі рэчкі Валожынкі ад вуліцы Камарова да вуліцы Беларускай. патрабуецца навядзенне парадку на рынку, у дэндрапарку, на будаўнічай пляцоўцы ФАК. У адносінах да вінаватых асоб будуць пачаты адміністрацыйныя працэсы.
Смецце не з’яўляецца само па сабе. Яго пакідаюць людзі. Дык давайце ж берагчы чысціню!
Аляксандр ДУБОВІК,
галоўны ўрач Валожынскага РЦГіЭ