Паважаныя хрысціяне-католікі Валожыншчыны!

Культура

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Свята дапамагае нам усвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае людзям пра вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Велікодная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, сем’ях. У гэты дзень, і за святочным сталом, і ў храме, вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міру і згоды, шчасця і здароўя.

Няхай святочныя дні стануць для вас, дарагія валожынцы, самымі радаснымі і шчаслівымі, сагрэюць веснавым цяплом і натхняць на добрыя справы. Жадаем поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

 

Дарагія духоўныя айцы і паважаныя хрысціяне Валожыншчыны!

Шчыра і сардэчна віншуем усіх вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Што сімвалізуе гэта свята для ўсіх нас? Перш за ўсё высокую ісціну евангельскіх запаветаў, якія заклікаюць шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у асяроддзі блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і міласэрнымі.

Менавіта гэтыя якасці, выхаваныя хрысціянскай верай, сталі неад’емнымі рысамі нацыянальнага характару беларусаў. Увесь свет ведае, што Белая Русь – зямля мірных, добрых, чулых людзей.

Для нашай шматканфесіянальнай Беларусі гэта падзея напоўнена асаблівым сэнсам. Мы моцныя, таму што з’яднаныя, таму што заўсёды дапамагаем адзін аднаму.

Дык няхай вялікая ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстовага, якое ўвасабляе перамогу праўды і дабра, прынясе ўсім нам надзею і веру ў будучае. Няхай спакой і згода пануюць у кожным доме, у кожнай сям’і, а святло і цеплыня гэтых святых дзён азараюць і саграваюць нас увесь год. І няхай Гасподзь беражэ нашу Айчыну ад бед і напасцей.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і веснавога настрою.

Са шчырай павагай –

С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий