Iнiцыятыва ў iмя парадку i чысцiнi…

Общество

Праца аб’ядноўвае людзей. Асабліва, калі яна носіць стваральны характар. Менавіта такой і выдалася мінулая субота, калі на Міншчыне ўсе працоўныя калектывы шчыравалі ў імя высакароднай ідэі – зараблялі грошы на рамонт, добраўпарадкаванне помнікаў і месцаў баявой славы, абеліскаў, брацкіх магіл.

 Маштабныя работы па добраўпарадкаванні 28 сакавіка праводзіліся і на гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна” ў Мінскім раёне. У абласным суботніку ўдзельнічалі звыш 280 тысяч чалавек. Па папярэдніх даных, у дабрачынную скарбонку паступілі 2,2 мільярда рублёў.

Арганізавана прайшоў суботнік і на Валожыншчыне. У калектыўнай стваральнай акцыі ў нашым раёне прынялі ўдзел 4245 чалавек. Самыя масавыя  працоўныя дэсанты сфарміраваліся з ліку  работнікаў адукацыі – 835 чалавек, 450 – аховы здароўя, 373 – райспажыўтаварыства, 218 – культуры і амаль столькі  ж з Валожынскага філіяла “Маладзечанскі малочны камбінат” і іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

Для пералічэння ў фонд абласнога суботніка зароблена больш за 90 мільёнаў рублёў. Выкананы аб’ём падрадных работ уласнымі сіламі на 15 мільёнаў рублёў. Для арганізаванага падвядзення вынікаў суботніка, збору і апрацоўкі аператыўнай інфармацыі ў раёне была створана рабочая група.

Здабыткі працоўнай суботы радуюць. Прыведзены ў належны парадак і санітарны стан тэрыторыі многіх населеных пунктаў, ачышчаны ад мінулагодняга лісця тэрыторыі паркаў і сквераў, была арганізавана пасадка дрэў і дэкаратыўных кустоў. Праводзіліся і сельскагаспадарчыя работы, а таксама падбор камянёў на сельгасугоддзях,  займаліся  ўдзельнікі суботніка і добраўпарадкаваннем тэрыторый уздоўж цэнтральных трас і інш.

Ірына ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *