Першы чалавек, які сустракае хворых у Івянецкай гарпасялковай бальніцы

Общество

Першы чалавек, які сустракае хворых у Івянецкай гарпасялковай бальніцы, – медыцынская сястра прыёмнага аддзялення Наталля РЭУТ.

Іншы раз даводзіцца самой рашаць, што неадкладна рабіць пацыенту: ставіць кропельніцу, здымаць кардыяграму ці займацца афармленнем суправаджальных дакументаў. Наталля Вацлаваўна з выбарам жыццёвага шляху вызначылася яшчэ ў дзяцінстве: перад вачамі быў прыклад маці, Яніны Іванаўны, якая ўсё жыццё прысвяціла гэтай высакароднай прафесіі. Н. В. Рэут закончыла Маладзечанскае медвучылішча, вярнулася ў родныя мясціны. Пасля размеркавання 10 гадоў адпрацавала ў Ракаўскім дзіцячым садку і ўжо столькі ж – у бальніцы. Агульны стаж маці і дачкі – 60 гадоў. Нават складана ўявіць, колькім хворым аказаў дапамогу гэты сямейны дуэт!

Алена ЗБІРЭНКА,

фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий