Бар’ер злачыннасцi i карупцыi

Закон и порядок

Рашэннем райвыканкама зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Валожынскага раёна на 2015 год.

Асноўныя задачы гэтага дакумента – супрацьдзеянне негатыўным тэндэнцыям у крымінагенным становішчы, а таксама выпрацоўка мер па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць небяспечным з’явам – карупцыі, незаконнаму абароту наркатычных, псіхатропных сродкаў, абароту зброі і інш.

Рэалізацыя праграмы звязана і з ацэнкай стану злачыннасці ў рэгіёне, прагназаваннем развіцця гэтай сітуацыі, прыняццем прафілактычных мер супрацьдзеяння карупцыі і злачыннасці. Будзе нададзена ўвага і прававой асвеце грамадзян. Інфармацыя аб ходзе рэалізацыі прынятай праграмы абагульняецца ў тэрмін да 20 лютага наступнага года.

Вялікая роля ў рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў адводзіцца добраахвотным дружынам, грамадскім пунктам аховы правапарадку, якія дзейнічаюць у раёне. Не радзей за адзін раз у паўгоддзе будуць праводзіцца вучэнні і трэніроўкі РАНС і РАУС, каб набыць навыкі паводзін у надзвычайных сітуацыях. Пад увагай і стан аховы аб’ектаў, якія патэнцыяльна падвержаны рызыцы тэрарыстычнага характару. Пашырыцца і колькасць аб’ектаў, абсталяваных сістэмай трывожнай сігналізацыі з вывадам на пульт аховы.

На стэндзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама плануецца размяшчаць інфармацыю аб праблемах гандлю людзьмі, аб бяспечным працаўладкаванні за межамі Рэспублікі Беларусь.

У ліку мерапрыемстваў прынятай Комплекснай праграмы і работа па растлумачэнні палажэнняў Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” і іншых нарматыўных прававых актаў. Свой плён прынясе і ў далейшым арганізацыя дзяжурства настаўніцка-бацькоўскіх патрулёў па кантролі за захаваннем непаўналетнімі вячэрняга рэжыму, грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку моладзі.

На пасяджэннях райвыканкама перыядычна будуць аналізавацца вынікі абследавання адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, каб павысіць узровень бяспекі гэтай катэгорыі насельніцтва.

У прыняты дакумент уключаны і мерапрыемствы, звязаныя з навучаннем непаўналетніх асновам бяспекі дарожнага руху. Увага надаецца і адрасным праверкам тэхнічнага стану газавых, электрычных і цеплавых установак.

І ў далейшым будуць праводзіцца сходы грамадзян па абмеркаванні фактаў пажару з растлумачэннем прычын узнікнення гэтых здарэнняў.

Праграма прадугледжвае і шэраг прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў супраць уласнасці, прафілактыцы крадзяжу маёмасці і іншыя меры.

Ірына ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий