Абмежаванні на вылаў усіх відаў рыбы

Закон и порядок

З 1 красавіка ў большасці рэгіёнаў краіны дзейнічаюць абмежаванні на вылаў усіх відаў рыбы. А лоўля судака ўвогуле забаронена.

Новая рэдакцыя Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая ўступіла ў сілу ў чэрвені мінулага года, устанавіла для рэгіёнаў розныя тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы. Напрыклад, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях нераставая забарона пачалася 20 сакавіка і працягнецца да 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай – з 1 красавіка па 30 мая, у Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

У гэты перыяд дазваляецца рыбачыць адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам са штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), з лёду, а таксама са штучных збудаванняў. Карыстацца маламернымі суднамі забаронена.

З 1 красавіка па 30 мая ва ўсіх рыбалоўных угоддзях рэспублікі  забараняецца аматарскае рыбалоўства ў месцах масавага нерасту судака.

Забарона на лоўлю шчупака дзейнічае ва ўсіх рэгіёнах з 1 сакавіка да 15 красавіка, а на Віцебшчыне – з 9 сакавіка па 25 красавіка. Выкананне абмежаванняў падчас нерасту забяспечвае эфектыўнае ўзнаўленне рыбы, а карэкціроўка тэрмінаў забароны з улікам рэгіянальных асаблівасцей дазваляе істотна палепшыць умовы рыбалоўства.

    З хвалюючымі пытаннямі кругласутачна можна звяртацца па тэлефоне 778293; цэнтральны апарат – (8-017) 3900000.

Кірыл ЧЭБАН,

намеснік начальніка

Маладзечанскай міжрайінспекцыі



Добавить комментарий