Марудзяць з уборкай

Закон и порядок

У якім стане знаходзяцца прылеглыя і прысядзібныя тэрыторыі індывідуальных домаўладанняў – на кантроль гэта пытанне ўзялі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з участковымі Валожынскага РАУС і старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Праверка выявіла парушэнні складзіравання і захоўвання на прылеглай да зямельнага ўчастка тэрыторыі дроў, пяску, будаўнічых матэрыялаў і будаўнічага смецця. Ля хат заўважаны “мінусы” ачысткі і ўборкі тэрыторыі, збору і ўтылізацыі адходаў, абрэзкі і спілоўвання дрэў, што знаходзяцца ў неналежным, у тым ліку аварыйным, стане, своечасовага скошвання і ўтылізацыі пустазелля.

Грамадзянам, што “праславіліся”, выдадзены пісьмовыя папярэджанні аб устараненні парушэнняў. Аднак да навядзення парадку на сваіх зямельных участках так і не прыступілі гаспадары дамоў № 29 (зараснікі кустоўя ля хлява) і № 28 у вёсцы Малое Запруддзе, жыхары дома № 7 (на прылеглай тэрыторыі складзіраваны дровы, салома, тэхніка) па вуліцы Навасельскай у вёсцы Забрэззе Гародзькаўскага сельсавета. Марудзяць з добраўпарадкаваннем жыхары дома № 9 (агульная засмечанасць прылеглай тэрыторыі) па вуліцы К. Маркса ў Пяршаях, а таксама ўласнікі дамоў № 37 і № 38 у вёсцы Бурбаўшчына (прылеглыя тэрыторыі захламлены). Засмечаны і ўчастак ля дома № 32 па вуліцы Садовай у вёсцы Раднікі Івянецкага сельсавета.

Аляксандр ДУБОВІК,    

галоўны ўрач Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий