Велікоднае дабравесце: Хрыстос уваскрэс!

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны – праваслаўныя вернікі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Вялікаднем.

Яно абуджае самыя светлыя памкненні ў сэрцах праваслаўных хрысціян, дорыць надзею, аб’ядноўвае. Са шчырасцю мы звяртаемся да вытокаў, да гістарычных духоўных каштоўнасцей. У Велікодныя дні веруючыя адчуваюць асаблівую радасць, духоўны ўздым, і вельмі важна зберагчы гэтыя пачуцці.

Уваскрэсенне Хрыстова ўспрымаецца вернікамі як галоўны сімвал даравання і любові, перамогі праўды і справядлівасці над злом. Кожны чалавек знаходзіць у гэтым свяце асаблівы сэнс жыцця, параўноўвае свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Вялікдзень абуджае ў нас памкненні быць міласэрнымі і несці людзям дабро, імкнуцца да новых перамог у імя роднай Беларусі.

Дарагія валожынцы, моцнага вам здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця і дабрабыту. Няхай вясенні настрой не пакідае ваш дом, а свет навокал становіцца дабрэйшым і прыгажэйшым. Усяго самага найлепшага!

Раённы выканаўчы камітэт

                                                                                 Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий