Хрыстос Уваскрэс!

Культура

Уваскрэсенне Хрыстова з’явілася так жа раптоўна, як землятрус. Гэтага чакалі менш за ўсё, яно здавалася немагчымым. Аднак “сіла Уваскрэсення Яго” вызваліць і вас. Заставайцеся цвёрдымі ў цемры, і святло, сіла, любоў азараць вас. Не адмаўляйцеся ад надзеі. Вам Ён здаецца мёртвым, але Ён заўсёды жывы і палюбіў вас любоўю вечнай. Размову вядзе Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ
Уваскрэсенне Хрыстова з’явілася так жа раптоўна, як землятрус. Гэтага чакалі менш за ўсё, яно здавалася немагчымым. Аднак “сіла Уваскрэсення Яго” вызваліць і вас. Заставайцеся цвёрдымі ў цемры, і святло, сіла, любоў азараць вас. Не адмаўляйцеся ад надзеі. Вам Ён здаецца мёртвым, але Ён заўсёды жывы і палюбіў вас любоўю вечнай.
Размову вядзе Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ

Улюбёныя ў Госпадзе дзеці нашай Святой Маці-Царквы! З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым, ад усёй душы віншую вас, дарагія мае, з найвялікшым святам – Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Царква Хрыстова, упрыгожыўшая сябе ўсімі скарбамі радасці і прыгажосці, святкуе і трыумфуе, заве ўсіх прыйсці на прысветлую Урачыстасць Любові. Анёльская песня гучыць у нябёсах, а ўся прырода азараецца Вялікай міласэрнасцю Божай.

Уся зямля святкуе здзяйсненне самага вялікага таінства – Уваскрэсенне Хрыстова, перамогу Жыццядаўца над смерцю! Узяў верх наш Збавіцель над злом і цемрай. Найглыбейшы сэнс закладзены ў вялікай любові Божай да нас, сваіх паслядоўнікаў, — вечнае жыццё са сваім Збавіцелем.

На працягу сарака дзён мы будзем радасна вітаць адзін аднаго словамі “Хрыстос Уваскрэс!”. Усяго два словы, але гэта дзіўныя словы, якія паказваюць непахісную веру ва ўцешную для сэрца чалавечага ісціну пра нашу бессмяротнасць. Хрыстос ёсць Жыццё.

Ды ўзрадуюцца нашы сэрцы аб Уваскрэслым Госпадзе, расчынім іх насустрач Хрысту, які пакутаваў, памёр і Уваскрэс. Няхай ён увойдзе і напоўніць Сабой і Светам Сваім жыццё наша, напоўніўшы нашы душы радасцю. Накіруемся за Ім па нашым крыжовым шляху, бо ў канцы яго ззяе наша ўваскрэсенне ў жыццё вечнае. Святкаваць Вялікдзень – гэта значыць стаць новым чалавекам, які ідзе ўслед за Збавіцелем, чаго жадаю вам ад усяго сэрца. Ідзіце да Уваскрэслага Хрыста і за Ім, бо сказаў Гасподзь: “Той, хто прагне, няхай прыходзіць, і той, хто жадае, няхай бярэ ваду жыцця дарма” (Адкр., 22, 17). Гэта вада жыцця і ёсць Хрыстос – Новы Вялікдзень, Ахвяра жывая, Анёл Божы, які ўзяў на сябе грахі ўсяго свету. Будзем праяўляць мужнасць і стойкасць, умацоўваючыся дарамі Святога Вялікадня Хрыстова, будзем апорай для тых, каму асабліва цяжка. Зберажом царкоўнае адзінства і працягнем руку братэрскай дапамогі кожнаму чалавеку – веруючаму ці няверуючаму, праведнаму ці грэшнаму, напоўнім свет праўдай, любоўю і прыгажосцю. Напоўнімся любоўю і мірам! “Уваскрэсення дзень, і асвецімся ўрачыстасцю”, і з любоўю аб Госпадзе Уваскрэслым скажам адзін аднаму: Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!



Добавить комментарий