Рэгiянальныя навiны

Общество

Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі

Наталлі ШТЭЙНЕР

З пачатку года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога назначана 232 жыхарам раёна. Сума дзяржаўных выплат склала 354 мільёны 195 тысяч рублёў.

Штомесячная сацыяльная дапамога на паўгоддзе прызначана 13 сем’ям (47 чалавек). Адначасовую сацыяльную дапамогу атрымалі 2 сям’і (3 чалавекі). На набыццё падгузнікаў для 107 інвалідаў першай групы выплачана 216 мільёнаў 630 тысяч рублёў. 22 сям’і звярнуліся ў райвыканкам, каб атрымліваць дапамогу на забеспячэнне прадуктамі харчавання 26 дзяцей ва ўзросце да двух гадоў.

 

Напярэдадні пасяўной кампаніі швачкі КУП “Валожынскі РКБА” пашылі касцюмы (курткі і штаны) для працаўнікоў ААТ “Лоск” і КСУП “Манькаўшчына-2014”.

У ААТ “Лоск” адпраўлена 99 камплектаў спецаддзення на суму 37 мільёнаў рублёў. У другую гаспадарку – 41 кампект на суму 19 мільёнаў рублёў.

 

Лішкі бульбы, закупленай у насельніцтва і закладзенай яшчэ восенню ў стабілізацыйны фонд, райспажыўтаварыства рэалізавала ў Расію.

20 тон “другога хлеба” закупіла адна з маскоўскіх прадпрымальніц. За беларускай бульбай яна прыслала свой транспарт.

 

У гэтыя дні гаспадаркі раёна заключаюць дагаворы з насельніцтвам на закуп маладняку буйной рагатай жывёлы. У 2014 годзе ў насельніцтва было набыта 437 галоў маладняку.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама расказалі, што на 1 студзеня бягучага года ў прыватным сектары налічвалася 962 каровы. Колькасць кароў у параўнанні з мінулым годам зменшылася на 157. За грошы закупляе маладняк толькі ТАА “Тарасава”, астатнія гаспадаркі – у абмен на зерне, што таксама задавольвае здатчыкаў.

Летась больш за ўсё – 110 галоў маладняку – набылі ў ТАА “Тарасава”, 57 і 46 цялушак закупілі КСУП “Сакаўшчына-агра” і КСУП “Пяршаі-2014”.

 

За першы квартал бягучага года работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі 17 праверак аб’ектаў раёна. З іх 9 планавых, згодна з каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на першае паўгоддзе, і 8 пазапланавых.

За парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў арганізацыях рознай формы ўласнасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 кіраўнікоў, якія аштрафаваны на суму 21060000 беларускіх рублёў, і 8 адказных асоб – на суму 6840000 рублёў. На такіх аб’ектах, як ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, ТАА “ФКМ-Стыль” (г. п. Івянец), ААТ “Багданаўскі” з году ў год парушэнні не ўхіляюцца. Але ёсць і такія аб’екты, дзе парушэнні не выяўлены ўвогуле: СТАА “Данпрод”, ТАА “Сплендар”, магазін № 395 “Еўраопт”.

 

З сярэдзіны сакавіка аднавіла работу асфальтабетонная база “Крыніца” філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”.

За гэты час выпушчана каля 250 тон асфальтабетону, які выкарыстоўваецца на ямачным рамонце дарог.

 

Напрыканцы сакавіка прайшоў выязны рэспубліканскі семінар-практыкум “Укараненне клястэрнай («Клястэр» у перакладзе з англійскай мовы – “пучок”, “звязка”. Можа трактавацца, як набор з некалькіх аб’ектаў, размешчаных непадалёк адзін ад аднаго. — аўтар) мадэлі развіцця агратурызму на прыкладзе Валожынскага раёна”.

Удзел у гэтым мерапрыемстве бралі каля 30 чалавек, якія хацелі павучыцца наладжванню адносін паміж рознымі аб’ектамі гаспадарання ў сферы агратурызму.

У той дзень госці наведалі аздараўленчую базу “Галактыка”, загарадны клуб “Фестывальны”, аграсядзібы “Свет пчол” і “Коні-поні”, конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”, размешчаныя на тэрыторыі Ракаўскага сельсавета. Пазнаёміліся з работай рамеснікаў: вырабамі са шкла ў творчай майстэрні “Іслач” і вырабамі Велікоднай тэматыкі ў аграсядзібе “Раўнавага”. Карыснымі былі парады гаспадароў па наладжванню ўзаемадзеяння паміж сабой, дапаўненні, а не канкурэнцыі  ў аказанні паслуг турыстам і адпачываючым. Аб’яднаў  аграсядзібы Валожыншчыны распрацаваны маршрут “Валожынскія гасцінцы”.



Добавить комментарий