Флору абаронiць закон

Закон и порядок

Збіраючы першацветы, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу, вы падрываеце колькасць іх папуляцый, а купляючы – заахвочваеце браканьераў.

Ветраніца лясная, чарамша, сон-трава, пралескі і падснежнікі, ландыш майскі – штогадовы збор гэтых і іншых ранніх раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння арэала іх распаўсюджвання.

Напрыклад, чарамша, збіраць якую забаронена, усё адно падвяргаецца варварскаму знішчэнню. Браканьераў не спыняе адміністрацыйная адказнасць, прадугледжаная заканадаўствам за збор дзікіх раслін, уключаных у Чырвоную кнігу.

Парушэнне патрабаванняў па ахове раслін-“чырванакніжнікаў” прадугледжвае штраф грамадзяніну ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, індывідуальнаму прадпрымальніку – ад дваццаці да ста пяцідзесяці базавых велічынь, юрыдычнай асобе – ад дваццаці пяці да пяцісот базавых велічынь. За знішчэнне такіх першацветаў грамадзяніна аштрафуюць на суму ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці пяці да двухсот базавых велічынь, юрыдычную асобу – ад трыццаці пяці да тысячы базавых велічынь.

Хрысціна КОСІК,

вядучы спецыяліст

райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы

навакольнага асяроддзя



Добавить комментарий