Спакой сцеражэ АПА

Общество

У сувязі са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі выратавальнікі раёна асаблівую ўвагу ўдзяляюць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

За кошт сродкаў райвыканкама закуплены і ўстанаўліваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях асабіста наведвае домаўладанні ветэранаў.

Нядаўна Алег Іванавіч Скадорва пабываў у гасцях ва Уладзіміра Антонавіча Шаблыкі, жыхара г. Валожына. Вуліца Кастрычніцкая, дзе жыве ветэран, асаблівы клопат А. І. Скадорвы: ён як дэпутат раённага Савета нясе адказнасць за гэту выбарчую акругу.

Падчас сустрэчы начальніка райаддзела з Уладзімірам Антонавічам гутарка ішла не толькі пра пажарную бяспеку, але і пра падзеі, удзельнікам якіх давялося быць У. А. Шаблыку. Расказаў пажылы чалавек таксама пра свае надзённыя справы, падзякаваў уладам за дапамогу, увагу, клопат.



Добавить комментарий