Пазiтыўная сустрэча

Молодежный курьер

Выхаванцы дзіцячага сада № 6 “Вясёлы вулей” г. Валожына пабывалі ў гасцях у выратавальнікаў. Старанна рыхтаваліся да запланаванай сустрэчы і работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 райцэнтра: прадумалі праграму, экскурсію.

Хлопчыкам і дзяўчынкам была прадастаўлена магчымасць зазірнуць ва ўсе памяшканні часці, паслухаць расказы бывалых пажарных аб іх нялёгкай службе і найбольш памятных здарэннях. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала спецыялізаваная тэхніка выратавальнікаў. Кожнаму хацелася пасядзець у кабіне пажарнай машыны, прымераць баявую форму выратавальніка і сфатаграфавацца ў ёй. Пры развітанні малышы запрасілі сваіх дарослых сяброў у госці, паабяцалі паказаць куткі пажарнай бяспекі, якія аформлены ў садзіку, а таксама прадэманстравалі, наколькі яны добра ведаюць, што неабходна рабіць у выпадку пажару.



Добавить комментарий