Цана застанецца нязменнай

Официально

Кошт закупленых Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пуцёвак у 2015 годзе застанецца нязменным – гэта прадугледжана дагаворам з уласнікамі здраўніц, якія выйшлі пераможцамі па выніках таргоў. Аб гэтым заявіў дырэктар цэнтра Генадзь Балбатоўскі.

«У свабоднай рэалізацыі пуцёўкі даражэйшыя, чым тыя, што закупляюцца цэнтрам, – падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. – Цана пуцёвак, закупленых на 2015 год рэспубліканскім цэнтрам за сродкі бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, вышэйшая ў параўнанні з 2014 годам. Пры гэтым у санаторыі для дарослых адзін ложка-дзень у стандартны двухмесны нумар будзе каштаваць у бягучым годзе Br315 тыс. (у 2014-м – Br272 тыс.)».

Цяпер не адзначаецца істотнага павелічэння кошту пуцёвак у свабоднай рэалізацыі (так, у санаторыі для дарослых адзін ложка-дзень у стандартны двухмесны нумар каштуе Br390 тыс., у мінулым годзе было Br373 тыс.). Кошт пуцёўкі ўстанаўліваецца ўласнікам здраўніцы зыходзячы з попыту на пуцёўкі, комплексу аказваемых паслуг, развіцця інфраструктуры і г. д.

Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў 2015 годзе пройдуць не менш як 1,3 млн чалавек, што адпавядае паказчыку 2014 года і дасць магчымасць задаволіць патрэбнасці насельніцтва ў аздараўленні. Больш як 700 тыс. пуцёвак у гэтым годзе будзе выдзелена прадстаўнікам розных катэгорый насельніцтва з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, астатнія 600 тыс. пуцёвак паступяць у свабодную рэалізацыю для фізічных і юрыдычных асоб (плануецца, што з іх больш як 240 тыс. пуцёвак набудуць замежныя грамадзяне).

У цэлым на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва выдзелена звыш Br1,3 трлн са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. З гэтых сродкаў амаль 80 працэнтаў прадугледжана на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне непаўналетніх, паколькі гэты напрамак дзейнасці застаецца галоўным прыярытэтам.

 

Венчурны фонд

Беларуска-расійскі венчурны фонд плануецца стварыць да канца 2015 года. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін у час адкрыцця этапу Усерасійскага стартап-тура фонду «Сколкава» ў Мінску.

Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што цяпер ідзе работа над юрыдычнымі дакументамі. «Да ліпеня мы плануем падпісаць рамачнае пагадненне. І калі ўсё добра пойдзе, то ў верасні пяройдзем да стварэння непасрэдна самога фонду. Ужо да канца года мы пачнём работу», – растлумачыў ён. Старшыня ДКНТ таксама паведаміў, што аб’ём фінансавання фонду будзе не менш як $10 млн з кожнага боку.

 

 

Пасадзейнiчае актывiзацыi

знешнеэканамiчнай дзейнасцi

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні з 15 красавіка нормы абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку рэспублікі з 40 працэнтаў да 30 працэнтаў. Рашэнне замацавана пастановай рэгулятара нумар 226 ад 13 красавіка 2015 года.

«Гэта мера накіравана на стварэнне ўмоў для актывізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці, стымуляванне суб’ектаў гаспадарання да скарачэння знешняй дэбіторскай запазычанасці і забеспячэнне прадпрыемстваў валютнымі актывамі для пакрыцця іх бягучых абавязацельстваў у замежнай валюце», – пракаментавалі ў Нацбанку прымаемыя меры.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий