Рэгiянальныя навiны

Общество

Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

 

У першым квартале бягучага года на Валожыншчыне нарадзіліся 78 немаўлят: 43 хлопчыкі і 35 дзяўчынак.

У 12 сем’ях з’явілася на свет трэцяе дзіця, у 4 – чацвёртае. Сем жанчын нарадзілі ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў, дзве парадзіхі сталі маці ў 18 гадоў.

Напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў Стоўбцах прайшоў абласны маладзёжны фестываль-выстава “ПроСВЕТление”. Ад нашага раёна ў ім прымалі ўдзел першы сакратар РК БРСМ Алена Грыбоўская і навучэнка першага курса сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, актывістка валанцёрскага атрада “Мара” Настасся Марчык.

У той дзень адбыліся адкрыты дыялог “Маладосць. Традыцыі. Будучае” з удзелам актывістаў маладзёжнай арганізацыі і прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, гульня “Брэйн-рынг” для валанцёраў. Кожны раён прэзентаваў выставу з велікоднай кампазіцыяй. У нас на ёй былі прадстаўлены работы гурткоўцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі: яйкі, упрыгожаныя бісерам і размаляваныя, карціны з саломкі, вышываныя сюжэты, а таксама карзінкі з лазы. Адначасова працавалі пляцоўкі, на якіх даваліся майстар-класы па размалёўванні яек і бісерапляценні. Моладзь наведала царкву св. Праведніцы Ганны, пазнаёмілася з укладам жыцця прыхаджан.

 

    У заключным этапе рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах удзельнічалі 5 вучняў раёна. Вынік апошняга этапу – тры пахвальныя водгукі і падзяка.

Пахвальныя водгукі атрымалі па беларускай мове і літаратуры дзевяцікласніца Івянецкай СШ Ірына Багдановіч (настаўніца А. Г. Ярмак), па рускай мове і літаратуры – вучаніца 10 класа гімназіі № 1 райцэнтра Дар’я Бразоўская (настаўніца Т. І. Саевіч), па гісторыі – вучань 9 класа Ракаўскай СШ Уладзіслаў Цімашэнка (настаўнік В. І. Залатар). Падзякай адзначаны ўдзел у алімпіядзе па прадмеце «Працоўнае навучанне» (тэхнічная творчасць) вучня 11 класа гімназіі Аляксандра Бітэля (настаўнік А. А. Кербедзь).

 

    Для папулярызацыі і прыцягнення цікаўнасці грамадскасці да паштовай сувязі РУП “Белпошта” сумесна з рэдакцыяй дзіцячых часопісаў “Я Медзіа” праводзяць адкрыты конкурс малюнка і славеснага апісання “Хто стукаецца ў дзверы да мяне?”. Конкурс прымеркаваны да 20-годдзя РУП “Белпошта” і Года моладзі.

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 15 жніўня ў дзвюх намінацыях: мастак (намаляваць добрага і вясёлага паштальёна, прыдумаць яму імя і абгрунтаваць); фантазёр (стварыць падрабязны славесны вобраз паштальёна, прыдумаць яму імя, патлумачыўшы свой выбар). У конкурсе прымаюць удзел дзеці і моладзь ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Работы адпраўляць поштай да 15 жніўня па адрасе: абаненцкая скрынка РУП “Белпошта”, 220050, г. Мінск. За падрабязнымі тлумачэннямі і дапамогай удзельнікі могуць звярнуцца ў раённы вузел паштовай сувязі.

 

у Беларусі ўдзельнічалі адразу два пытанні жыхароў нашага раёна, да таго ж з аднаго сельсавета. На абодва пытанні знатакі не адказалі, і іх аўтары атрымаюць па 2 мільёны рублёў. Яшчэ раней у гэтай жа серыі гульняў 5 мільёнаў рублёў за лепшае пытанне атрымала студэнтка з вёскі Выганічы.

Аўтарам выйгрышнага пытання пра танк «Т-34» стаў будаўнік з вёскі Пугачы 27-гадовы Яўген Шамрук. Яўген расказаў рэдакцыі, што адправіў каля 15 пытанняў на гульню. “Гэта пытанні і пра Першую сусветную вайну, і пра Вялікую Айчынную, і загадкі. Увогуле, штурмую з усіх бакоў. Менавіта пытанне, што разыгрывалася 10 красавіка, даслаў праз камп’ютар у кастрычніку 2014 года. Лічу, што сыграла яно даволі хутка”, — дадаў наш зямляк.

А вось пенсіянерка з вёскі Новы Двор, былы галоўны бухгалтар саўгаса “Залескі” Яніна Дзмітрыеўна Чучвал народную беларускую  загадку, якую загадвала  ў дзяцінстве матуля, даслала на гульню ў 2012 годзе і ўжо нават забылася. З тэлебачання ёй патэлефанавалі ў 2014 годзе. Загадка ляжала на гульнявым стале двойчы ў лістападзе мінулага года, але ваўчок на ёй не спыніўся. Яніна Дзмітрыеўна атрымала па 1 мільёну страхавой кампенсацыі. У фінальнай гульні гэтага года знатакі загадку не разгадалі, і жанчына атрымае яшчэ 2 мільёны рублёў. “Вось так, матуліна загадка прынесла мне 4 мільёны”, — зазначыла яна.

 

    Пункт прыёму шклатары ў райцэнтры змяніў прапіску.

З 8 красавіка пункт перемясціўся з аварыйнага памяшкання па вуліцы Шчарбіны, дзе быў шмат гадоў, у былы магазін “Свежы хлеб” па вуліцы Кірава. Даволі працяглы час памяшканне пуставала, нейкі час там гандлявалі сэканд-хэндам, спрабавалі адкрыць аддзел “Рытуальныя тавары” – не прыжыўся. Падаецца, што для прыёму шклатары гэта самае зручнае месца.



Добавить комментарий