Працоўная субота

Общество

У час рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 18 красавіка, працоўныя калектывы раёна займаліся добраўпарадкаваннем, удзельнічалі ў сельгасработах, былі заняты і на асноўнай вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў і інш.

У скарбонку суботніка валожынцы пералічылі больш за 220 мільёнаў рублёў. Заробленыя сродкі дапамогуць прывесці ў належны стан да 9 Мая мемарыяльныя комплексы, помнікі, месцы воінскай славы і іншыя аб’екты.

Частка заробленых грошай традыцыйна будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняй аздараўленчай кампаніі.



Добавить комментарий